Статистика





Вступить в клуб любителей бега «Виктория»

Андрэй Караленка: Мінскі марафон я бег у кабінеце міліцыі…

 

Андрэй Паўлавіч, хаця Вы папярэджвалі, што можаце супрацоўнічаць з намі "толькі ў абмежаваным напрамку і калідоры", усё ж мы турбуем Вас з нагоды здарэння на Мінскім марафоне...

Андрэй Караленка.: Цікава! Я ж паведаміў толькі жонцы і дзецям ды даў "кароткае інтэрв'ю" некалькім таварышам па таму марафону.

 

Што здарылася - за што Вас забралі ў каталажку на Мінскім марафоне?                                                  Каралэнка Андрэй  : Ну, можа, не ў каталажку - у міліцыю, а сядзеў я ў прамым і пераносным сэнсе ў кабінеце. Калі дакладней, то я бег марафон літаральна ў кабінеце...

Яшчэ большая загадка!.. Але перш  - за што знялі з трасы і ізаліравалі?

А.К.: Не ведаю: на такое ж маё пытанне мне ніхто нічога не сказаў...

Зусім нічога?

А.К.: Нічога - літаральна: аніводнага слова. Спачатку адвялі ў свой службовы аўтобус, -- вялі надта груба, амаль валаклі, -- там крыху паздзекваліся-пасмяяліся з мяне, а потым адвезлі ў раённы аддзел міліцыі.

Як здзекваліся?

А.К.: Прымітыўнымі, дурнымі, скажу прама, ублюдачнымі шуткамі - "по образу и подобию"...

А крыху канкрэтней? Напэўна для Вас гэтая падзея была нечаканая і непрыемная.

А.К.: Падзея-не-падзея, а здарэнне рангу "дурней не трэба", тыповы ЎБЛЮДАЧНЫ інцыдэнт, -- таму дастойны ўвагі. Да слова, не першы. Што тычыцца прыемнасці-ці-непрыемнасці, то ў прынцыпе нават надта прыемная, толькі я там прастудзіўся... Па парадку.

Мінскі марафон прысвечаны так званаму "дню горада" - "калька" Маскоўскага, толькі прымітыўная - тыповае "шоу" з такім жа суправаджэннем. Але, калі гэта нейкі афіцыйны "дзень горада", то я і прыехаў на марафон, каб прабегчы "дзесятку", а потым падняцца па ступенях да помніка-стэллы і пакласці кветкі - майму бацьку: у 1941 годзе ён абараняў горад Мінск. Бацька і застаўся там, дзе абараняў. Яго браты - таксама: кветкі для іх таксма. І ўсім Загінуўшым Салдатам: менавіта Загінуўшым Салдатам усе абавязаныя жыццём... Я прывёз букет гладыёлусаў, гэта мае любімыя кветкі, хацеў пастаяць у помніка, наверсе, і ў думках звярнуцца да бацькі -- сказаць: "Бацька, я яшчэ жывы! Жывы, хаця мяне білі, б'юць і будуць біць твае таварышы-аднапалчане, вярнуўшыяся дамоў жывымі, іх дзеці і ўнукі. Б'юць і будуць біць, пакуль не загоняць да цябе, да Федара і Міхаля..."

А што ж дурное супрацоўнікі міліцыі ўбачылі ў гэтым?

А.К.: Для іх дурное ўсё нацыянальнае беларускае, разумнае: яно іх нервіруе так, што ажно бесяцца ад злосці і ненавісці... Амаль усе марафонцы надзяваюць на галаву павязкі з матэрыялу, які добра ўпітвае вільгаць, каб пот не заліваў вочы, не сцякаў па твару ў рот. Павязкі розныя па колеру, у каго - белая, у каго - жоўтая або сіняя, я надзеў белую з чырвонай паласою: так -- прыгожа. Гэта ж свята! Вось яна і ўзбясіла іх так, што мяне схапілі за рукі два прапаршчыкі і павалаклі некуды. Не, не цягнулі, але так трымалі і "вели", што я ледзь букет не выпусціў з рук. Я прасіў ментаў-прапараў не цягнуць мяне - сам буду ісці. Не!..  Як толькі прывялі да аўтобуса, старшы прапаршчык выскаліў зубы (яны ў яго, як клыкі!):

"Вон там красивая девушка - подарите ей букет. Гы-гы-гы..."  

У аўтобусе была маладая жанчына ва ўніформе, падпалкоўнік і яшчэ хтосці. Мяне пасадзілі побач з падпалкоўнікам, прапанавалі выпіць вады...

Вы запыталі, за што Вас затрымалі?

А.К.: Разумеецца. А што толку? Старшы прапаршчык скаліў зубы-клыкі - шутачкі-смехуёчкі... Падпалкоўнік далікатна сказаў, што не мае дачынення да гэтай аперацыі: хутка прыйдзе той начальнік, які камандуе, і ўсё растлумачыць... "Хутка" цягнулася пятнаццаць-дваццаць хвілін. Прыйшоў палкоўнік і адразу:

"Цветы-то - для кого? И бежать с цветами хотели, что ли?"

Апошняе пытанне ён вымавіў с такой інтанацыяй, што ў яго меркаванні пра мяне сумневу быць не магло: ненормальный. Менавіта так. Кажу палкоўніку, што спачатку трэба прывітацца і прадставіцца. А ён:

"Разве не видно, кто я? Если задаю вопрос - нужно отвечать".

Спакойна патлумачыў: кветкі для майго бацькі, які ў 1941 годзе абараняў Мінск... Палкоўнік перабіў мяне:

"Он тоже бэнээфовцем был?"

Ад здзіўлення я вылупіў свае сляпыя вочы, а падпалкоўнік, што побач сядзеў, апусціў галаву: no comments. Наступнае пытанне:

"Вы с какого года?"

Гэта - допыт, але не пратакольны, таму я адказаў, што з 1935-га -- не па пашпарту, бо я нарадзіўся на месяц раней, чым запісана - 14 снежня 1935 года.

"О! Мой отец тоже был  с тридцать пятого, он уже умер..."

 

 "No comments"-- далікатна сказалі. Ісцінна ментаўскі інтэлект, логіка, этыка і ўзровень увогуле - "ніжэй плінтуса"...

А.К.: Мы ў маладосці казалі інакш: "люди с пещерным интеллектом". І вось гэты палкоўнік Ніжэй-Плінтуса "с пещерным интеллектом" вырашае лёс тысяч людзей...

Пасадзілі ў патрульную машыну на задняе сядзенне, з правага боку сеў прапаршчык з аўтаматам і некуды павезлі...

З аўтаматам?..

А.К.: І я здзівіўся - выказаў здзіўленне прапаршчыку. Мужык аказаўся далікатным -- адказаў, што "так положено", нават назваў сваю фамілію... Прывезлі ў Цэнтральны РАУС, адвялі ў кабінет да старшага лейтэнанта, ён запісаў кароткую "анкету", сказаў "Сидите здесь" і пайшоў да начальніка-дзяжурнага. Дэталі апускаю. Палавіна акна адчынена, мне холадна: я ж голы...

Як - голы?

А.К.: У спартыўных трусах і майцы.

А сумка з адзеннем і дакументамі?

А.К.: Усё ў палатцы на месцы старта...

Такое складана ўявіць...

А.К.: Выдумаць немагчыма!.. Я ў кабінеце замёрз! Свабодная тэрыторыя - два-на-чатыры крокі: пабег -- крыху сагрэўся. Старшы лейтэнант пачуў шум ад майго бегу - прыйшоў і зачыніў акно. Цяплей стала, але не надта: я зноў пабег па кабінету -- злева-направа і зправа-налева... Прывялі цётку, якая гандлявала "в неположенном месте", пасадзілі тут. Яна папрасіла мяне не бегаць. А я голы, мне холадна!.. Перавялі ў прахадную комнату побач з дзяжурным: яна крыху большая, нейкі стол з дысплеем ад кампютэра і крэсла. Бегаю па кругу, тут ён большы... Спачатку прасіў адвезці мяне на старт за адзеннем ("Вы сами виноваты: надо было взять вещи с собой"), потом прасіў дазволіць выйсці на сонца, каб пагрэцца ("Подождите, выведем."). Не адвезлі, не дазволілі пагрэцца, але сказалі, што адпусцяць у тры гадзіны. А мне хо-ла-адна! Тлумачу начальніку-дзяжурнаму: я - інвалід, мне холадна -- прастужуся, гэта небяспечна для мяне... "Сидите в кресле, оно мягкое, согреетесь..."

Бягу, каб сагрэцца - пот выступае, а выцерці пот няма чым: астанаўлюся - холадна... У крэсле цяплей толькі спіне, а ў грудзі і бакі холадна... Зноў кажу, што замёрз - прастужуся... А мне: "Мы вызвали "Скорую помощь", приедут врачи осмотрят вас и скажут, замёрзли вы или нет. Сюда не ходите -- не мешайте работать, сидите там в кресле, ждите врачей". Намёк зразумелы?

Вызвалі псіхіатраў?

А.К.: Чалавек там - ніхто-і-нішто. Абсалютнае... Холадна! Бегаю, прысядаю, аджымаюся: фіззарадка- марафон -- па такому "кругу"... Увайшлі двое мужчын у нейкай незразумелай уніформе і маладая жанчына. Я адвярнуўся і хацеў сесці ў крэсла, але нехта паклаў мне на плячо руку і ўладна павярнуў да сябе. Гляджу і здагадваюся...

"Псіхіатры?" - запытаў без усмешкі: смяяцца ў такой сітуацыі небяспечна.

"Да", -- адказаў мужчына, які паварочваў мяне.

У жанчыны, -- яна надта абаяльная! -- "планшэтка" і ручка. Тлумачыць пра "рэгламент" абследавання:

"Отвечайте на вопросы коротко, внятно, без пояснений, не отвлекайтесь. Понятно?"   

Пытанні выключна анкетныя. Адказваю спакойна, ціха, зразумела, без "акцэнтаў", нічога не тлумачу, не дабаўляю. Пераглядваюцца паміж сабою, пазіраюць на маю галаву з бела-чырвонай павязкай.

"Понятно", -- кажа адзін.

Жанчына выйшла за дзверы і праз восем-дзесяць секунд вярнулася. Калі вярталася ў комнату, я заўважыў, што яна перакладвала анкету. Потым здагадаўся, што дадатковыя пытанні былі напісаныя зараней на лісту паперы, які ляжаў пад анкетаю, яна прачытала іх за дзвярыма. Таму слухаю доктара ўважліва і пільна назіраю за ёй і санітарамі.

 

Як Вы адчувалі сябе ў такой сітуацыі? Гэта ж цынічны здзек, катаванне...

А.К.: Няўжо ў нас бывае інакш? Ведаю з дзяцінства ад мамы: у нас улада нелюдзяў-людаедаў. Я іх бачыў: капыльскія бандзіты білі маю маму шомпаламі, стралялі ў хаце - патрабавалі самагонку і сала. Яны называлі сябе партызанамі. З 1962 года ведаю ад кіеўляніна Вадзіма Задарожнага: у нас - дыктатура ўблюдкаў. Бацька Вадзіма загінуў пад Севастопалем, мама ўтапілася, ратуючы сына. А над выжыўшым Вадзімам здзекваліся ў дзетдоме і ў арміі... Таму я быў спакойны: нічога не зменіш - могуць пакалечыць, могуць і забіць. Я разумеў: нейкі ўблюдак-людаед паставіў задачу раздавить мяне -- каб да канца жыцця ведаў, што знаходжуся ў падвале НКВД. Але ўсё ж спадзяваўся на чэснасць дактароў. Наіўна? А што я мог змяніць?

Доктар запытала, ці бывае са мною такое, што голас нібы зверху, з неба, нешта кажа мне, настаўляе або заве да сябе? Слухаў уважліва, адказаў коратка: такога са мною не здаралася раней і не заўважаю сёння.

Другое пытанне - пра сон: як мне спіцца - добра, дрэнна, ці хутка засынаю, якія бачу сны? Шырокае пытанне, таму і адказаў крыху шырэй: сплю нармальна, засынаю хутка, асабліва, калі стомлены. Пасля пятнаццаці кіламетраў, бывае, прылягу на гадзіну. Бяссонніцы не заўважаю. Што тычыцца сноў, сказаў літаральна так:

"Дзіця маё, вы бачыце, што я - стары. Дзесяць гадоў таму пайшла ад мяне мама. Мне вельмі яе нехапае: я хачу ўбачыць маму ў сне. Хаця б убачыць, а не паразмаўляць. Але за дзесяць гадоў яна ні разу не прыснілася. Ды ўвогуле, кажу шчыра, сноў я не бачу. А калі яны здараюцца, то, праснуўшыся, помню неяк туманна.

Санітары здзіўлена пераглянуліся паміж сабою, а доктар глядзіць на мяне неяк асабліва, быццам хоча сказаць нешта важнае -- задае трэцяе пытанне. Слухайце ўважліва, бо яно самае цікавае, болей, гэта - дыягназ улады і грамадства ўвогуле:

"Вы кому-небудь говорили, что хотите подарить эти цветы нашему президенту?"

Вось ён - "момант ісціны"!.. Палкоўнік Ніжэй-Плінтуса "с пещерным интеллектом" не толькі вызваў да мяне псіхіятраў, а і прадыктаваў ім пытанне на ўзроўні ўблюдка-правакатара... Але я адказаў карэктна і коратка:

"Кветкі вашаму прэзідэнту? Не..."

Псіхіятры зноў пераглянуліся паміж сабою, яшчэ раз зірнулі на маю галаву, на мяне ўвогуле.

"Всё понятно", -- сказаў адзін санітар. І пайшлі.

Было яшчэ шмат цікавых дэталяў - дурных і подлых. Але былі і добрыя, разумныя, таму апускаю ўсе. Скажу

толькі  пра адну мерзасць: "откатали пальчики", відэа і фота з чатырох бакоў. Я называю гэта надта далікатна -- мерзасцю. А калі па сутнасці - "сіндром шызафрэніі"...

Дзяжурны задаволіў просьбу інваліда - загадаў адвезці на станцыю "М"-Няміга. Адвезлі. Але як ! За кратамі ва "уазіку" -- як злачынца-зэка. Гэта таксама дыягназ улады: "клініка".

Адыходзячы з аддзела, я падзякаваў дзяжурнаму за гэтую важную дапамогу і за тое, што не білі. Ён здзівіўся: "А почему вы подумали, что вас будут бить?"

 

Быццам той дзяжурны такі наіўны, што нічога не ведае...

А.К.: Я не сказаў яму, чаму я так падумаў, - у нас жа інакш не бывае, -- усміхнуўся і пайшоў... 

У той дзень, сёння, як і на працягу пацідзесяці гадоў, я зноў і зноў задаю пытанне: ЗА ШТО ЗАГІНУЎ МОЙ БАЦЬКА? За ЯКУЮ свабоду? За свабоду здзеквацца з яго сына і рабаваць яго? Задаю - бо інакш яшчэ не было з восені 1941 года...

Надрукуйце, калі ласка, фотакопіі вось гэтых дакументаў...


 

Андрэй Паўлавіч паказаў дакументы і дадаў:

Старэйшы брат бацькі быў жанаты, дакументы захоўваюцца ў яго сына.

 

І Вам не дазволілі пакласці кветкі да помніка?

А.К.: Пра што размова??! Я ж казаў, што з мяне зубы скалілі - пацяшаліся з таго, што я хачу ўшанаваць памяць бацькі, яго братоў і ўсіх Загінуўшых Салдат. Намякалі на нейкага іншага "бацьку"... А як прывезлі да "М"-Няміга, было ўжо позна. Ды я не магу нікуды ісці адзін. Але ж прышлося аднаму ехаць на чыгуначную станцыю, потым садзіцца ў электрычку: не заблудзіўся. А ў жонкі чуць не быў другі інфаркт: ніхто з нашых не бачыў, як мяне схапілі. Заўважылі нешта неладнае, калі не дачакаліся на фінішы. А што - не вядома. Прыехаўшы ў Жодзіна, яны пазванілі жонцы: "Не прыбег да фініша". А за чатыры дні да гэтага я свабодна прабег 15 кіламетраў.

А Вы казалі ім, што жонка хворая?

А.К. Разумеецца. А тое, што я сляпы, і без сказу бачна. Пасведчанне інваліда засталося ў сумцы ў палатцы. Ды што казаць, ім напляваць на нас. Калі "на свабодзе" нас за людзей не лічаць, то ў іх калідорах мы і падаўна на ўзроўні чужых дроў для чужой печкі: намокнуць і згніюць - чужыя проблемы. Я кажу далікатна...

Источник: http://www.zhodzina.info

 

 

Дата публикации:


Читайте также:

26 мая 2015, 19:13 - 27 мая 2015 года в жилом комплексе "Чайковский" будет установлен новый рекорд Гиннесса
18 апреля 2014, 12:15 - Интернет магазин продуктов в Спб
18 апреля 2014, 11:40 - Почему их бегуны самые быстрые. Школа бега Ямайки
09 марта 2014, 12:56 - Он-лайн казино популярнее чем классические
05 марта 2014, 12:32 - Lasсana знает каким должно быть женское белье
15 октября 2013, 17:29 - 7 эффективных правил для похудения
14 октября 2013, 17:38 - Как привлечь ребенка к спорту
12 сентября 2013, 18:44 - Авиа перевозка грузов по всей России
08 сентября 2013, 19:12 - Глобал Контейнер Лоджистикс - быстрая и качественная транспортировка
22 августа 2013, 18:01 - Слабые результаты в беге на длинные дистанции
22 августа 2013, 14:33 - Питание перед физическими нагрузками
07 августа 2013, 15:09 - Ингаляторы в интернет магазине UkrMedShop
06 августа 2013, 10:36 - Бег для детей
06 августа 2013, 10:12 - Реклама - двигатель прогресса
02 августа 2013, 23:24 - Александр Трощило: в сборной грядут перемены

Делитесь своими тренировками и просматривайте тренировки других участников клуба:
Аэробия

Календарь событий

Журнал
"Мы выбираем бег"

Журнал "Мы выбираем бег"

Статистика





© 2008-2016 Клуб бега «Виктория».