Статистика





Вступить в клуб любителей бега «Виктория»

Падарунак на Дзень настаўніка, або Магілёўскі Мебелаін марафон

    Калі ў пачатку мая даведаўся пра тое, што ў Магілёве зноў адбудзецца марафон, адразу вырашыў удзельнічаць. Як я магу прапусціць такое ў родным горадзе?

    І вось праз 5 месяцаў я стаю на старце свайго 20-га марафона. З надвор’ем пашанцавала не вельмі: +5 і парывісты вецер. Добра, што хоць ападкаў не было.

    За два тыдні да марафона захварэў і тыдзень быў на бальнічным, таму вялікіх спадзяванняў на гэты старт не ўскладаў.

    Дарэчы, на старт прыехалі разам з кумам і найлепшым сябрам Юрасём Івашненкам, які летам пачаў займацца бегам і падрыхтаваўся да старту на 10-кіламетровай дыстанцыі (а потым паспяхова пераадолеў яе за 47 хвілін!).

    Яшчэ перад стартам паспеў павітацца з аднаклубнікамі з “Вікторыі” – прыемна было сустрэць “калег” у родным горадзе!

    Яшчэ адзначу, што Магілёўскі марафон для мяне незвычайны тым, што праводзіцца дома – не трэба суткі некуды ехаць, засяляцца ў гатэль, закупацца макаронамі ў краме… Таму перад стартам і не хваляваўся, бо ўвесь час знаходзіўся дома і проста не адчуваў, што пабягу марафон.

    І вось – старт! Пачаў даволі хутка і першы кіламетр прабег за 3.48. Ужо з другога кіламетра побач з сабой заваўжыў трох марафонцаў, таму вырашыў трымацца іх. Прабеглі па цэнтры праз плошчу Леніна, вярнуліся на Арджанікідзэ і спусціліся ў Падміколле, пасля чаго выбеглі на мост і пабеглі па Пушкінскім праспекце. Потым нас чакаў паварот на Вялікую Чавускую і бег да вяслярнай базы, дзе мы развярнуліся і пабеглі да ГЦ “Е-сіці” па Гагарына. Там – чарговы разварот, пасля якога вяртаемся да месца старту па Гагарына, Пушкінскім і пад’ёме на Арджанікідзе. Для марафонцаў траса складалася з чатырох кругоў, першы з якіх быў большым (каля 13 кіламетраў) за кошт таго, што забягалі па Першамайскай на плошчу Леніна. Астатнія тры кругі былі каля 10 км, таму што пасля плошчы Славы мы адразу беглі на Арджанікідзэ і спускаліся ўніз у Падміколле.

    Такім чынам, на кожным крузе быў спачатку спуск у Падміколле, а ў канцы зацяжны пад’ём (больш за 400 метраў!) з Пушкінскага праспекта на плошчу Славы.

    І хаця на страсе было шмат паваротаў і разваротаў, суддзі і валанцёры працавалі зладжана, накіроўваючы ўдзельнікаў забегу ў патрэбным кірунку.

    Першыя два кругі прабег за маладых хлопцам (як потым высветліў, гэта Сяргей Шырокаў з Мінску). Паколькі пачаў хутка, то потым тэмп паступова пачаў зніжацца з 3.50 да 3.55. Тым не менш 21 кіламетр прабег за 1.21 – зразумеў, што можа быць асабісты рэкорд!

    Свае сілы на трасе падтрымліваў па такой схеме: гелі на 17 і 27 кіламетрах, кафеінавы шот на 36 кіламетры.

    На трэцім крузе пачаў адставаць ад свайго “напарніка”, з якім мы перад гэтым паспелі дагнаць іншага марафонца. Дарэчы, на разваротах сачыў за тым, хто бяжыць за мной, і бачыў, што мяне даганяюць лідары сярод жанчын Марына Даманцэвіч і Вольга Камінская.

    Марына абышла мяне у канцы пад’ёма на фінішы трэцяга круга (33 кіламетр), а Вольга – пасля 36 кіламетра. Тым часам беглася ўжо цяжкавата – трэцюю дзясятку пераадолеў у тэмпе 4.00, а пяцёрку з 31 да 35 кіламетра ўжо ў тэмпе 4.10. Бачыў, што за мной блізка нікога няма, таму стараўся трымацца за Вольгай Камінскай, за якой, дарэчы, і фінішаваў на Магілёўскім марафоне ў 2017 годзе. Кафеінавы шот падтрымаў мае сілы, таму тэмп больш не падаў.

    Вось разварот на Гагарына, вяртанне на Пушкінскі праспект і адсечка 40 кіламетраў! Стараючыся не адставаць ад Вольгі, даганяю іншага марафонца (Дзмітрый Давыдзік з маёй узроставай катэгорыі), які ўсю дыстанцыю бег перада мной на адлегласці 50-100 метраў. Прабягаю мост праз Дняпро, пасля якога застаецца фінішны пад’ём, на якім паскараюся і праходжу Дзмітрыя. Разумею, што трэба адарвацца адразу і пацярпець да канца пад’ёма. І вось пад’ём скончыўся – да фінішу застаецца недзе 350 метраў! Бачу, што Дзмітрый адстаў, але стараюся не зніжаць тэмп.

    Які ж будзе час на фінішы? З прыемным здзіўленнем бачу лічбы 2.47 і фінішую! Ёсць асабісты рэкорд!

    Пазней даведаўся, што заняў 13-е месца ў абсалюце і 2-е ва ўзроставай катэгорыі М30-39 (першая шасцёрка абсалюту не ўзнагароджвалася ў катэгорыях). Канечне, прыемна было падняцца на подыум і атрымаць падарунак, які, атрымліваецца, арганізаваў сабе на Дзень настаўніка. Усім бегу і асабістых рэкордаў!

    Дата публикации:


    Читайте также:

    14 минут назад - Почему пищевые добавки перестали нас убивать
    27 минут назад - Почему дефицит железа — настолько распространенная проблема?
    36 минут назад - Наука против лени
    Вчера в 16:32 - Поляк Витольд Банька утвержден на пост нового президента WADA
    Вчера в 16:26 - WADA проверит спортсменов, работавших с дисквалифицированным за допинг тренером Саласаром
    Вчера в 16:02 - Власти Токио потратили 13,7 млн долларов на подготовку к марафону на ОИ-2020, перенесенному в Саппоро
    Вчера в 15:52 - Чемпионка мира по современному пятиборью Ольга Силкина готовится к Олимпиаде в Токио
    Вчера в 15:36 - Нью-Йоркский марафон 2019
    Вчера в 15:18 - Большой марафонский уикенд
    10 ноября 2019, 15:43 - Саша из Фаниполя отказала IBM ради воднолыжного спорта
    10 ноября 2019, 15:21 - Анастасия Мирончик-Иванова о чемпионате мира в Катаре и подготовке к Олимпиаде
    10 ноября 2019, 15:05 - Дмитрий Набоков временно отстранен из-за подозрения в допинге
    10 ноября 2019, 14:59 - Вадим Девятовский: ситуация с Арзамасовой? У нас есть три версии

    Делитесь своими тренировками и просматривайте тренировки других участников клуба:
    Аэробия

    Календарь событий


    Журнал
    "Мы выбираем бег"

    Журнал "Мы выбираем бег"

    Партнеры:

    tri.by - Триатлон в Беларуси

    Клуб любителей бега «АМАТАР»

    Run4Fun.by

    ПроБЕГ в России и мире

    Мир легкой атлетики

    Белорусская федерация легкой атлетики

    Клуб любителей бега «Свитанок»

    Статистика





    © 2008-2016 Клуб бега «Виктория».