Статистика





Вступить в клуб любителей бега «Виктория»

СЯБРОЎСТВА – ГЭТА МАРАФОН

    СЯБРОЎСТВА – ГЭТА МАРАФОН

    У мяне ёсць свая марафонская традыцыя: кожнае лета бегаць марафон сяброўства Гародня-Друскенікі. Сёлета ўжо 7 год запар прымаў удзел у гэтым марафоне!

    За месяц да марафона вырашыў прабегчы паўмарафон у Польшчы, скарыстаўшыся паездкай туды на семінар. У 35-градусную спёку паказаў там найгоршы для сябе час 1.30.35, што, натуральна, моцна ўдарыла па маіх амбіцыях.

     

    Цікава, што ўжо праз 6 дзён на 30-кіламетровай трэніроўцы паўмарафон прабег за 1.24 – значыць, вельмі цяжка даецца мне бег пры высокай тэмпературы.

    За гады трэніровак добра вывучыў свой арганізм і па трэніроўках бачыў, што гатовы да марафона крыху лепш, чым летась, калі паказаў час 2.51.26. Разам з тым на рэкорд не спадзяваўся.

    Перад марафонам зрабіў бялковую дыету, потым вугляводную загрузку і раніцай у суботу ў кампаніі аднаклубнікаў выправіўся ў Гародню. Ужо на месцы было вельмі прыемна сустрэцца і павітацца з сябрамі: Паўлам Куляшом, Віктарам Шумелем, Аляксеем Чамаданавым, Максімам Рэмезавым, Генадзем Жаўронкам ды іншымі. Начаваць вырашыў у Паўла Куляша, які таксама запланаваў бегчы гэты марафон. Пакуль чакаў сябра, прабег 2 км на стадыёне і зрабіў некалькі кароткіх паскарэнняў, успомніўшы, што нешта падобнае мы рабілі пару гадоў таму з Барыславам Яравым, які літаральна за тры гады дасягнуў проста неверагоднага прагрэсу ў бегу.

    Так званая паста-паці на “Нёмане” запомнілася тым, што з вокнаў кавярні можна было сачыць за матчам чэмпіянату Беларусі паміж “Нёманам” і “Слуцкам”, што з задавальненнем і рабілі марафонцы, асабліва замежнікі.

    Пасля вячэры паехалі з Паўлам дадому, дзе нас чакала яшчэ адна вячэра ды сон. Стаміўшыся за дзень, заснуў хутка. Раніцай падрыхтаваў ўсе неабходнае: адзенне, гелі, магній, ізатонік на апошнія дзесяць кіламетраў дыстанцыі.

    І вось мы ўжо на стадыёне, дзе хутка праходзім памежны кантроль. Сустрэўшы аднаклубнікаў з “Вікторыі”, павітаўшыся з іншымі марафонцамі, іду пераапранацца. 

    Настрой перад марафонам спакойны. Раблю размінку і расцяжку, правяраю амуніцыю.

    І вось мы выходзім у стартавы калідор! Не люблю пачынаць з першай лініі, таму станаўлюся крыху далей. Зваротны адлік і… старт! 

    Адразу заўважаю, што наперад пабеглі шэсць марафонцаў, якім я пакуль не супернік: там і зямляк Юрый Капцераў, і аднаклубнік Гена Жаўронак, і сябар з клуба Run4fun Барыслаў Яравы. Ужо на першым кіламетры стаў бегчы ўслед за першай шасцёркай разам з двума марафонцамі, адзін з якіх – Дзяніс Халько – мае вельмі добрыя вынікі ў бегу на 800 і 3000 м. Ведаў са слоў Барыслава, што для яго гэта дэбютны марафон.

    Ведаў таксама, што за мной бягуць моцныя марафонцы: аднаклубнікі Максім Рэмезаў і Андрэй Вагін, асабістыя рэкорды якіх на марафоне лепшыя за мой; свой першы марафон бяжыць і “віктарыянец” Дзіма Боган, які мае вельмі добрыя хвіліны на паўмарафонах. 

    А яшчэ ёсць Аляксей Чамаданаў, Аляксандр Лянга…

    Першы кіламетр прабягаю за 3.55 і чую, як веласіпедысты, што пачалі суправаджаць нас, гавораць адзін аднаму: “Ім яшчэ 41 кіламетр засталося прабегчы”.

    41, Карл! Не, лепш так не думаць. Я дзялю марафон на восем 5-кіламетровых адрэзкаў і “хвосцік”. Па плане кожную пяцёрку павінен быў прабягаць з часам каля 20 хвілін у тэмпе 4 хвіліны на кіламетр. Паскорыцца пасля 30 кіламетра асабліва на спадзяваўся: захаваць бы такую ж хуткасць!

    Першую пяцёрку прабягаем за 19.42 – усё па плане! Па-ранейшаму бяжым утрох. Ведаю, што месца сярод першых 9 гарантуе мне прызавое месца ў катэгорыі, бо першая шасцёрка абсалютнага заліку ва ўзроставых катэгорыях не ўлічваецца. Нягледзячы на камфортнае надвор’е, пажарнікі ўсё ж падрыхтавалі для нас імправізаваны душ недзе на 9 і 15 кіламетрах. Якраз пасля першай “воднай завесы”, якую давялося аббягаць па ўзбочыне, я выйшаў наперад і пачаў адрывацца ад маіх напарнікаў. 

    Пасля фінішу Дзяніс Халько скажа, што адстаў, паколькі я пачаў бегчы ў тэмпе 3.50 на кіламетр, але ж насамрэч другую пяцёрку я прабег за 19.48 (тэмп 3.58). Пару кіламетраў побач са мной на веласіпедзе ехаў знаёмы марафонец Вячаслаў Бараноўскі, з якім паспеў крыху паразмаўляць. Усё весялей!

    Прабягаю Гожу, дзе заўсёды марафонцаў гучна падтрымліваюць мясцовыя школьнікі – вельмі прыемна! Час трэцяй пяцёркі – 19.48!

    Працую адзін, бягу ў вызначаным тэмпе, не азіраючыся назад. Траса марафона пачынае весці праз лес. Па плане першы гель павінен быў з’есці недзе на 15-18 кіламетры – ляпаю сябе па кішэні і разумею, што згубіў адзін шот з магніем! Ну ладна, яшчэ маю два гелі і адзін магній. І тут другі непрыемны сюрпрыз: чацвёртую пяцёрку прабягаю толькі за 20.15 – тэмп упаў ніжэй за 4 хвіліны! Супакоіў сябе тым, што самаадчуванне добрае, проста пачаліся кіламетры трасы з наборам вышыні.

    На жаль, не паглядзеў, за які час прабег паўмарафон. Потым даведаюся, што за 1.24.18 – амаль гэтак жа, як летась (1.24.36).

    Пятая пяцёрка марафонскіх кіламетраў… Нечакана злева замест лесу бачу вырубленую прастору! Прыглядаюся і заўважаю, што лес тут, аказваецца, гарэў, таму яго цяпер і вырубаюць. 25 кіламетр і час на чарговым адрэзку 20.17 – не вельмі добра, хаця самаадчуванне горшым не стала. 

    Недзе на 28 кіламетры на пункце падпіткі з радасцю пабачыў Івана Лявонава – марафонца і ультрамарафонца, які ўжо не адзін год працуе валанцёрам на марафоне сяброўства. І як працуе! Яго “Малайчына!” добра натхніла – чарговую пяцёрку прабег за 19.44! Шчыры дзякуй табе за падтрымку, Ваня!

    Пасля 31-км – дзяржаўная мяжа. Адзін крок – нага перасякае белую лінію на асфальце – і я ў Літве, у Еўрасаюзе! Бяжыцца па-ранейшаму добра, таму чакаю 33-га км, каб узяць сваю бутэлечку з ізатонікам. Не спыняючыся, бяру, раблю пару глыткоў – і працягваю бегчы ў вызначаным тэмпе.

    І вось заканчваецца перадапошняя пяцёрка – час 20.35. Мнагавата. Разумею, што рэкорд сёння наўрад ці пастаўлю, але леташні вынік павінен пераўзысці адзназначна. Самаадчуванне па-ранейшаму добрае, таму не п’ю свой магній, не дастаю энергетычныя гелі, а толькі пацягваю ізатонік.

    Перад 38-м км – паварот на Друскенікі! Адчуваю, што стала бегчы значна цяжэй, хаця крызісу – знакамітай марафонскай сцяны! – няма. Убягаю ў горад – вось заканчваецца 40 кіламетр, а з ім апошняя пяцёрка! Час нядрэнны – 20.23.

    Ужо пачынаю лічыць сотні метраў. На 41 км азіраюся назад – нікога блізка няма! Будзе 7-е месца ў абсалюце і першае ў катэгорыі 18-39! Мінаю касцёл, паскараюся! Яшчэ трошкі і – фініш майго 19-га марафона з часам 2.49.38! 

    Вітаю Гену Жаўронка, які заўважае “А ты бодрячком!” і прашу колы ў Барыслава, які, устанавіўшы чарговы асабісты рэкорд, стаў бронзавым прызёрам марафона! А мне было вельмі прыемна перамагчы ва ўзроставай катэгорыі 18-39 і дапамагчы свайму бегавому клубу “Вікторыя” заняць 2-е месца ў камандным заліку!

    За мной прыбягаюць сябры і аднаклубнікі: 2.51 – Дзіма Боган, 2.57 – Макс Рэмезаў, 2.59 – Андрэй Вагін, 3.03 – Аляксей Чамаданаў і Павел Кулеш… Усіх з задавальненнем вітаю на фінішы! Усё ж такі Марафон сяброўства – гэта не проста назва!

    Вывады і назіранні пасля марафона:

    · добра дапамагла дыета, калі прабег без геляў і шотаў цэлы марафон;

    · дрэнна, што не маю адпрацаванай схемы падпіткі на марафоне – так бы мог бегчы яшчэ хутчэй;

    · дрэнна, што не глядзеў свой час на паўмарафоне і на 40-м кіламетры, а сканцэнтраваўся толькі на “пяцёрках”. У іншым выпадку мог бы яшчэ паскорыцца і палепшыць вынік;

    · упершыню абышоўся без вольных ад бегу дзён да марафона і пасля яго;

    · бегчы аднаму даволі камфортна, хаця і сумнавата – губляецца азарт барацьбы;

    · па-ранейшаму не атрымалася прабегчы так, каб другая палова была хутчэйшай, але добра, што розніца паміж імі скарацілася да 1 хвіліны!

    Вось такім атрымаўся мой 7-ы марафон сяброўства – дзякуй сябрам за падтрымку і падказкі, а трэнеру Алене Маколавай – за грунтоўную падрыхтоўку!

    Наступная мэта – Магілёўскі мебелаін марафон 6 кастрычніка!

    Дата публикации:


    Читайте также:

    08 июня 2019, 20:35 - Индийский ультрамарафонец не смог преодолеть последние 36км, чтобы достичь своей цели 10 000км за 100 дней
    08 июня 2019, 20:20 - 50 марафонов в 5 лет: история самого юного марафонца мира
    08 июня 2019, 20:06 - 10 причин почему Юки Каваучи, победитель Бостонского марафона 2018, должен стать вашим любимым бегуном
    08 июня 2019, 19:50 - Секреты тренировок рекордсменки мира в марафоне Полы Рэдклифф
    08 июня 2019, 19:43 - Тренировки с Затопеком: Пять уроков от одного из величайших бегунов 20 века
    08 июня 2019, 19:33 - Cмертельный тысячедневный ультрамарафон - Кайхогё
    08 июня 2019, 19:14 - Элиуд Кипчоге попытается преодолеть двухчасовой барьер на марафоне в конце этого года
    08 июня 2019, 18:59 - Вице-чемпионка Олимпийских Игр поймана на допинге
    08 июня 2019, 18:48 - Маргарет Вамбуи также отказалась принимать гормональные препараты для снижения уровня тестостерона
    08 июня 2019, 18:43 - Федеральный суд Швейцарии: отмена правил IAAF касается только Кастер Семени
    08 июня 2019, 18:35 - Серебряный призёр Олимпиады-2016 призналась, что обладает повышенным уровнем тестостерона
    08 июня 2019, 18:28 - Почему не нужно летом бегать с голым торсом?
    08 июня 2019, 18:15 - Российская прыгунья в высоту Мария Ласицкене поделилась информацией о своем заработке

    Делитесь своими тренировками и просматривайте тренировки других участников клуба:
    Аэробия

    Календарь событий


    Журнал
    "Мы выбираем бег"

    Журнал "Мы выбираем бег"

    Партнеры:

    tri.by - Триатлон в Беларуси

    Клуб любителей бега «АМАТАР»

    Run4Fun.by

    ПроБЕГ в России и мире

    Мир легкой атлетики

    Белорусская федерация легкой атлетики

    Клуб любителей бега «Свитанок»

    Статистика





    © 2008-2016 Клуб бега «Виктория».