Статистика





Вступить в клуб любителей бега «Виктория»

ПАГОНЯ ЗА РЭКОРДАМ, АБО МАРАФОН НА РАДЗІМЕ КАПЕРНІКА

ПАГОНЯ ЗА РЭКОРДАМ,

АБО МАРАФОН НА РАДЗІМЕ КАПЕРНІКА

Справаздача з Торуньскага марафона ад Юрася Каласоускага

 

Пасля таго, як у верасні 2013 года прабег марафон у Варшаве за 02.50.41, я сачыў, як мае сябры і знаёмыя абнаўляюць асабістыя рэкорды, а вось сам ніяк не мог пахваліцца гэтым. У 2014-2017 гадах бегаў стабільна, паказваючы вынікі 02.52-02.57, але ж да ўласнага рэкорду дацягнуцца не мог ніяк. Таму ў 2018 годзе вырашыў падысці да справы больш сур’ёзна.

З лета 2017 пачаў займацца з трэнерам – павялічыўся аб’ём бегу, колькасць трэніровак, віды практыкаванняў на іх. І ўлетку 2018 года я падабраўся да асабістага рэкорду як ніколі блізка, паказаўшы на Марафоне дружбы час 02.51.26. Таму справядліва разлічваў пазмагацца за новы рэкорд з часам ніжэй 02.50.00 на восеньскім марафоне.

Паколькі Магілёўскі марафон сёлета не праводзілі, вырашыў паехаць у знаёмы Торунь, дзе ўжо двойчы бегаў марафоны. Пры гэтым разам са мной у Польшчу выбіраецца цэлая дэлегацыя аднаклубнікаў з “Вікторыі” – усяго нас ажно 11 чалавек!

Апошнім стартам перад марафонам у мяне быў паўмарафон у польскім Сахачаве пад Варшавай, дзе ў сярэдзіне верасня я прабег 21,1 км за 01.21.06. Беглася тады даволі добра, было цёпла і сонечна, і прыемнай узнагародай стала першае месца ва ўзроставай катэгорыі.

У канцы верасня прабег доўгую тэмпавую трэніроўку, пераадолеўшы 30 км за 01.59.49 (пры гэтым першыя 15 км бег у тэмпе 4.05, а другія – 3.55!), што надало ўпэўненасці перад марафонам.

Па словах трэнера Алены Маколавай, я быў гатовы бегчы марафон у тэмпе ніжэй за 4.00 на кіламетр, таму маім планам было бегчы ў тэмпе 3.55-4.00, кожныя 5 кіламетраў прабягаючы за 19.30-19.50. У ідэале разлічваў выйсці на час 02.47.00, тым больш арганізатары абяцалі вельмі плоскую, а таму хуткую трасу!

Да Торуня шлях няблізкі, таму запланаваў паездку з двума перасадкамі: у Брэсце і Варшаве. На жаль, праз затрымку аўтобуса на беларуска-польскай мяжы мы спазніліся на аўтобус у Варшаве, дзе давялося чакаць цягніка цэлыя тры гадзіны. Канешне, моцна перажываў, што гэтым падвёў аднаклубнікаў, скараціўшы іх час адпачынку перад марафонам. Таму ў Торуні з вакзала паехалі на таксі, каб хутка засяліцца ў хостэл і атрымаць стартавыя нумары на “Арэне-Торунь”. З гэтым праблем не было, і, павячэраўшы ды абмеркаваўшы планы на заўтра, мы пайшлі спаць.

Паколькі ў ноч на 28 кастрычніка Польшча перайшла на зімовы час, то старт марафона, прызначаны на 9.00, па беларускім часе прыпадаў ажно на 11.00! Мы прачынаемся рана, снедаем у 5.30-6.00 (у мяне аўсянка і булачкі з джэмам), збіраем неабходныя рэчы.

На дварэ – пагода: неба збольшага чыстае, ветру амаль няма. Праўда, даволі халодна – толькі 5 градусаў цяпла. Тым не менш вырашаю бегчы ў шортах і майцы, апрануўшы дадаткова толькі нарукаўнікі.

Не спяшаючыся, усёй групай ідзём да арэны, каля якой будзе старт і фініш марафона і паўмарафона. За 40 хвілін да старту пераапранаемся і пачынаем размінку. Я размінаюся ў цёплай зале, дзе пазней будзе адбывацца цырымонія ўзнагароджвання. Прыслухоўваюся да сябе: як бяжыцца, наколькі арганізм гатовы да бегу? Здаецца, збольшага ўсё ў парадку. Што цікава, ніякага хвалявання перад стартам няма: усё раблю спакойна, сканцэнтраваўшыся на кожнай дэталі падрыхтоўкі марафона.

За 5 хвілін ад старту займаю месца перад стартавай брамай. Цікава, што марафонцы і паўмарафонцы стартуюць у розных месцах, аддаленых адно ад другога на 150-200 метраў. У нас, марафонцаў, чырвоная брама, у паўмарафонцаў – сіняя.

З аднаклубнікамі паспяваем абмяняцца пажаданнямі поспеху і пачаць зваротны адлік: 5, 4, 3, 2, 1 – пабеглі! Не паспяваем дабегчы да сіняй брамы, як даюць старт паўмарафонцам, якія адразу ж змешваюцца з намі. Паспеў заўважыць, што перада мной пабегла 5-6 марафонцаў. Дарэчы, з паўмарафонцамі нам трэба было бегчы крыху больш за 10 км, пасля чаго марафонская траса рабіла даволі вялікую пятлю па палях і вёсках у ваколіцах Торуня.

Першы кіламетр прабягаю за 3.52, другі за 3.55 – усё па плане! Пасля 4-га км выбягаем за горад. Пару кіламетраў прабег з групкай паўмарафонцаў, потым, трымаючы роўны тэмп, абагнаў яшчэ некалькі чалавек, якія беглі гэтую дыстанцыю.

Пасля 10 км марафонцы павярнулі направа, і я заўважыў, што перада мной на адлегласці 150-200 м бягуць два чалавекі. Значыць, ёсць за кім цягнуцца! Праўда, цягам бліжэйшых 5-7 км яны толькі ададаліліся ад мяне, хаця я па-ранейшаму бег, трымаючыся сярэдняга тэмпу 3.55 на кіламетр.

Дарэчы, з 10 да 20 км крыху перашкаджаў вецер, які збольшага быў сустрэчным, ды і пералатаная вясковая шаша пакідала жадаць лепшага. На жаль, траса была пазначана толькі праз кожныя 5 кіламетраў.

Прабягаючы праз адну з вёсак, заўважыў прыгожых нізкарослых коней на ферме, а таксама адчуў, што бяжыцца мне не вельмі добра. На 20-м кіламетры, як і планаваў, з’еў першы гель. Праўда, чамусьці ён мне не надта пайшоў, таму пакецік з рэшткамі гелю паклаў назад у кішэню.

Калі прабягаў адзнаку паўмарафона, не паглядзеў на гадзіннік, бо рабіў адсечкі кожныя 5 км і, да таго ж, не вельмі добра сябе адчуваў. Як потым высветлілася, прабег за 01.23.38, што амаль супадала з планам (1.23.30).

Пасля 22-га кіламетра мяне скіроўваюць на веладарожку, якая, на жаль, месцамі ідзе не зусім паралельна шашы. Таму на скрыжаваннях, напрыклад, даводзіцца спачатку прымаць метры 2 улева, каб праз 5 метраў прыняць тыя ж 2 метры ўправа і далей бегчы паралельна шашы. На 24 кіламетры вырашаю выпіць магній, які запасліва схаваў у нарукаўніку. І стала лягчэй!

На 27-м кіламетры заўважыў, што даганяю-такі аднаго марафонца. Параўняўшыся з ім, даведаўся, што хлопец за два тыдні да Торуня бег марафон у Познані. “Значыць, не супернік”, – падумалася. І сапраўды, разам мы прабеглі кіламетр за 4.05, пасля чаго я, вярнуўшыся да звычайнага тэмпу, хутка выйшаў наперад. А яшчэ праз некалькі кіламетраў абагнаў яшчэ аднаго марафонца, як толькі той на некалькі секунд спыніўся.

Паспеў паглядзець перад гэтым, што адсечку 30 км прабег з часам 01.58.48 – усё па плане! На 35 кіламетры мой час 02.18.47 – значыць, можа быць рэкорд!

Як вядома, сапраўдны марафон пачынаецца пасля 35-га кіламетра. Таму я не загадваў, а падрыхтаваўся з усіх сіл трымаць тэмп. А ён, на жаль, пачаў падаць да 4.05-4.10. Ад другога гелю вырашыў адмовіцца, чаргуючы на пунктах падпіткі ваду з ізатонікам. А тут яшчэ ў горадзе мяне скіроўваюць на тратуар! Што рабіць, бягу, аббягаючы прыпынкі, людзей, агароджу на скрыжаваннях… Бачу, што мой Полар паказвае дыстанцыю недзе на 400-500 метраў большую, чым на адсечках на трасе.

Засякаю час ад 40 км – 02.39.36. Трэба яшчэ крыху пацярпець! Стараюся паскорыцца, ведаючы, што апошнія 400 метраў будзе невялікі спуск. І вось апошні паварот, бачу брамы на фнішы! Толькі ў якую бегчы: паўмарафонскую сінію, што бліжэй, ці марафонскую чырвоную? Як добра, што арганізатары скіроўваюць мяне ў сініюю браму!

Набягаю на фініш, уздымаю ўгару рукі – ёсць новы рэкорд 02.48.29!

Атрымаўшы медаль і ваду, не сядаю, а крочу назад да брамы, каб пачакаць аднаклубнікаў. Тут мяне вітае аднаклубніца Аня, якая бегла паўмарафон і ад якой даведаюся, што наш Гена Жаўронак перамог у Торуні! Што да мяне, то ў абсалюце я заняў 5-е месца.

Тым часам прыбягаюць нашы: Жэня Шункевіч, Макс Рэмезаў, Вася Дзегцяроў… Пачынаю ўжо мерзнуць, таму ідзём на арэну.

Там пераапранаеся, чакаем аднаклубнікаў, частуемся чаем і макаронамі. Не забываем падысці да гравёра, каб зафіксаваць уласныя асабістыя рэкорды (5 чалавек з 11 нашых прабеглі “па лічніку”!).

Прыемна, што арганізатары не зацягваюць з цырымоніяй ўзнагароджвання! За перамогу ў абсалюце ўзнагароду атрымлівае Генадзь Жаўронак, у мяне, Наталлі Маліноўскай і Мікалая Валодчанкі – прызавыя месцы ва ўзроставых катэгорыях!

Што ж, нарэшце я палепшыў свой вынік на марафоне і размяняў магічны для мяне час 02.50.00! Дзякуй шчыры трэнеру Алене Маколавай за падрыхтоўку, аднаклубнікам – за цудоўную кампанію, а сям’і – за падтрымку і разуменне!

 

Дата публикации:


Читайте также:

30 октября 2018, 02:07 - Что такое ферменты, зачем они нужны организму
30 октября 2018, 01:50 - На полумарафоне в Валенсии кениец Абрахаи Киптум установил мировой рекорд.
22 октября 2018, 19:04 - Легендарный Игорь Тер-Ованесян и его революционные идеи.
22 октября 2018, 18:16 - Пять российских ходоков пострадали из-за сбора с тренером Чёгиным
22 октября 2018, 16:35 - Неприкосновенные. Американца не накажут за стероид из «Коктейля Родченкова»
22 октября 2018, 16:25 - Лучший бегун России Сергей Шубенков — о Путине, коммунизме, Навальном
22 октября 2018, 16:11 - АЛЕКСАНДР СИНЕЛЬНИКОВ: СКАЗАЛИСЬ БОЛЯЧКИ
22 октября 2018, 16:04 - ЕСТЬ СНЕГ!
22 октября 2018, 15:58 - ЭЛЬВИРА ГЕРМАН: «ЗА РОДИНУ И ЗА БЛИЗКИХ ЖИЗНЬ ОТДАМ. И АВТОМАТ В РУКИ ВОЗЬМУ»
22 октября 2018, 15:45 - Элиуд Кипчоге: «Чему меня научил марафон»
22 октября 2018, 15:35 - IAAF отложила введение новых правил для спортсменок с повышенным тестостероном
22 октября 2018, 15:28 - Мо Фара выиграл марафон в Чикаго с рекордом Европы
23 августа 2018, 11:29 - "Уйдете — обратно я не принимаю". Как бывший тренер Талай подготовил новую чемпионку Европы Герман
12 августа 2018, 19:56 - Ольга Мазуренок, несмотря на кровотечение из носа, выиграла марафон на чемпионате Европы
12 августа 2018, 00:27 - Легкая атлетика. ЧЕ-2018. Золото на 100 м с/б было заранее уложено в карман белоруски. Сенсационно оно там и оказалось

Делитесь своими тренировками и просматривайте тренировки других участников клуба:
Аэробия

Календарь событий


Журнал
"Мы выбираем бег"

Журнал "Мы выбираем бег"

Партнеры:

tri.by - Триатлон в Беларуси

Клуб любителей бега «АМАТАР»

Run4Fun.by

ПроБЕГ в России и мире

Мир легкой атлетики

Белорусская федерация легкой атлетики

Клуб любителей бега «Свитанок»

Статистика





© 2008-2016 Клуб бега «Виктория».