Статистика





Вступить в клуб любителей бега «Виктория»

ПАЎМАРАФОН З БУТЭЛЬКАЙ МАЛАКА, АБО ЯК Я ЗА СПРАВЯДЛІВАСЦЬ ЗМАГАЎСЯ

ПАЎМАРАФОН З БУТЭЛЬКАЙ МАЛАКА, АБО ЯК Я ЗА СПРАВЯДЛІВАСЦЬ ЗМАГАЎСЯ

Пасля фінішу на паўмарафоне ў польскай Пятніцы на Беласточчыне замест залужанага, як думалася, кубка і грашовай узнагароды атрымаў мёд з тортам. Давялося разбірацца ў сітуацыі па-журналісцку.

З пэўнага часу вырашыў, што буду старацца ездзіць на такія прабегі, дзе буду змагацца за прызавыя месцы – калі не ў абсалютным заліку, то хаця б ва ўзроставай катэгорыі. Усё ж прыемна акрамя звычайнага медаля ўдзельніка атрымліваць кубак пераможцы ці прызёра. А калі да гэтага дадаць няхай сабе і невялікія прызавыя, то ўвогуле добра.

І вось аднойчы мне трапілалася на вочы абвестка пра “паўмарафон з бутэлькай малака” ў вёсцы Пятніца. Пачытаўшы рэгламент спаборніцтваў і прааналізаваўшы вынікі гэтага ж паўмарафона ў 2016 годзе, зрабіў выснову, што маю выдатныя шанцы на прызавое месца ва ўзроставай катэгорыі.

Неблагія прызавыя за 1 месца ў катэгорыі – 200 злотых – амаль кампенсавалі б мне выдаткі на гэты прабег (аплата ўдзелу, праезд, начоўка). А калі ў думках дадаў да гэтага кубак, медаль ды заплечнік, абяцаны ўсім удзельнікам паўмарафона, то ваганнні наконт мэтазгоднасці паездкі зніклі.

За тыдзень да паўмарафона напісаў арганізатарам у фэйсбуку, спытаўшы пра танныя начлегі ў Пятніцы ці Ломжы (бліжэйшы горад), а таксама пра тое, з поўнай ці пустой бутэлькай малака трэба бегчы (паводле рэгламенту ўсю дыстанцыю трэба было бегчы з бутэлькай малака мясцовага завода). Пытанне прачыталі, але не адказалі. Тое ж і на наступны дзень. Калі напісаў на трэці дзень словы “Не ведаю, чаму не адказваеце. Да сустрэчы на старце!”, адтрымаў адпіску: “Бо працуем… Начлегі ў Ломжы танныя”. У выніку вырашыў начаваць у Беластоку.

Перад ад’ездам, перачытаўшы рэгламент, звярнуў увагу на радок: “Для асаблівага вылучэння замежных спартоўцаў для іх уводзіцца асобная катэгорыя і ўзнагароды”. Вось і добра, падумалася, яшчэ нешта дадуць за тое, што прыехаў з-за мяжы.

Паўмарафон у цэлым спадабаўся: добры стартавы пакет, прадуманая арганізацыя, тая ж бутэлька малака (пустая), з якой беглі ўсю дыстанцыю, смачны абед для ўсіх удзельнікаў. Нягледзячы на пасрэдны для сябе вынік (01.24.07), заняў 5-е месца сярод 116 удзельнікаў. А вось ва ўзроставую катэгорую М35-39 не быў залічаны – насупраць майго прозвішча пабачыў ZAGR (замежны). Хаця з такім часам я апярэдзіў бліжэйшага суперніка ў дадзенай катэгорыі ажно на 9 хвілін!!!

З пэўнай трывогай чакаў цырымоніі ўзнагароджвання. І сапраўды, даючы ўзнагароды ва ўзроставых катэгорыях, мяне абмінулі. Праўда, напрыканцы выклікалі на сцэну і як замежнаму ўдзельніку далі пакет з… слоікам мёду і невялічкім сэнкачам (традыцыйны польскі торт з яечнага цеста, выпечаны на адкрытым агні).

Калі пасля цырымоніі спытаў у арганізатара, чаму не быў залічаны ва ўзроставую катэгорыю, атрымаў лаканічны адказ: “Чытайце ўважліва рэгламент – там усё напісана”.

Едучы дадому, перачытаў. І сапраўды, для мяне вылучана асобная катэгорыя і ўзнагарода. Але ж чаму тады вартасць гэтай узнагароды недзе ў 10 разоў ніжэйшая за тую, якую атрымаў бы ва ўзроставай катэгорыі?

Гэта пытанне не давала мне спакою пару тыдняў. У выніку вырашыў напісаць артыкул на папулярны польскі сайт maratonypolskie.pl з аўдыторыяй 8-10 тысяч чытачоў штодня. Артыкул праз некалькі дзён апублікавалі.

Як прыемна было пачытаць, што ў ажыўленай дыскусіі большасць палякаў падтрымалі мяне, наракаючы на несправядлівасць арганізатара. Вось некальці цытат:

“Мне сорамна за маіх суайчыннікаў, за такое стаўленне ў рэгламенце да замежных спартоўцаў. Гэта не мае нічога агульнага са спортам”.

“Не той дарогай ідзяце, дарагія арганизатары”.

“Першы раз сустракаюся з такой сітуацыяй, што кагосьці выключаюць з узроставай катэгорыі”.

У выніку ўжо ў дзень публікацыі арганізатар прабегу прынёс свае прабачэнні за не зусім зразумелыя фармулёўкі ў рэгламентце і “ў знак прымірэння і ў парадку выключэння” паабяцаў перадаць мне кубак і грошы.

Відаць, бурная рэакцыя палякаў прымусіла гэтага спадара як мага хутчэй вырашыць дадзенае пытанне, таму што ён спачатку патэлефанаваў мне, а потым напісаў у фэйсбуку з просьбай вызначыць, як мне перадаць кубак і ўзнагароду. “Кожны вучыцца на памылках – не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць”, – адзначыў арганізатар прабегу пасля таго, як я падзякаваў за разуменне і выказаў спадзяванне, што кожны зробіць правільныя высновы з дадзенай сітуацыі і мы яшчэ неаднаразова сустрэнемся на розных спаборнітцвах як у Польшчы, так і ў Беларусі.

Трэба адзначыць яшчэ, што я ў сваім артыкуле закрануў даволі балючую і далікатную тэму, калі замежныя спартоўцы прыязджаюць на прабегі і, заняўшы першыя месцы, атрымліваюць амаль усе прызавыя. Зразумела, некаторым хочацца бачыць на п’едэстале толькі суайчыннікаў, але ж гэта не нагода так ставіцца да замежнікаў…

І вельмі прыемна было праз некалькі дзён пасля публікацыі атрымаць ліст ад польскага марафонца, які адзначыў, што пад маім артыкулам разгарэлася таксама гарачая дыскусія ў фэйсбуку, у якой “выказалася шмат дасведчаных марафонцаў і арганізатараў спаборнітцваў… Усе ацанілі такую сітуацыю як недапушчальную. Вельмі прыемна, што такія бегавыя аўтарытэты падтрымалі Вас”.

І сапраўды, гасціннасць, узаемападтрымка і справядлівасць – вось тое, што яднае нас на спаборнітцвах!!!

Каласоўскі Юрась, Магілёў

Дата публикации:


Читайте также:

04 октября 2017, 10:45 - Легкая атлетика умирает. И дело совсем не в допинге
25 сентября 2017, 12:36 - Побьют или отменят. Что будет с «бородатыми» рекордами в лёгкой атлетике?
25 сентября 2017, 12:20 - Как недопущенный к Рио Козырь стал чемпионом мира
25 сентября 2017, 12:05 - "Для меня сон — большая проблема, его очень мало". ЗОЖ легкоатлета и депутата Вадима Девятовского
25 сентября 2017, 11:48 - Мария Ласицкене: содрала с чемодана надпись Россия. Перестраховалась
30 августа 2017, 10:50 - ПАЎМАРАФОН У КРАСНЫМСТАВЕ, АБО ШТО ТАКОЕ мараФАН?
26 августа 2017, 22:40 - Евгений Загорулько: «Ласицкене способна побить мировой рекорд»
26 августа 2017, 22:23 - Рамиль Гулиев: "Очень приятно ощущать поддержку такого великого спортсмена, как Усэйн Болт"
26 августа 2017, 21:58 - История рекордсменки мира в марафоне Мэри Кейтани
26 августа 2017, 21:47 - Сергей Гоцманов: стало меньше улыбок
26 августа 2017, 21:14 - Прочее Максим Рыженков: изнутри. Вскрывая проблемы
20 августа 2017, 11:40 - Лыжные гонки. Чтобы Долидович попал на Олимпиаду, нужно...
20 августа 2017, 11:08 - Дело Виктории Азаренко. Права материнства как противоречие правам на карьеру
20 августа 2017, 10:53 - Минский полумарафон: изменение времени начала стартов и размеры денежных призов
13 августа 2017, 23:02 - Широбоков считает серебро ЧМ-2017 в спортивной ходьбе супердостижением

Делитесь своими тренировками и просматривайте тренировки других участников клуба:
Аэробия

Календарь событий


Журнал
"Мы выбираем бег"

Журнал "Мы выбираем бег"

Партнеры:

tri.by - Триатлон в Беларуси

Клуб любителей бега «АМАТАР»

Run4Fun.by

ПроБЕГ в России и мире

Мир легкой атлетики

Белорусская федерация легкой атлетики

Статистика





© 2008-2016 Клуб бега «Виктория».